Замежнік з мефедронам спрабаваў падкупіць міліцыянераў пад Слонімам

Прэс-служба МУС адрапартавала пра затрыманне “грамадзяніна суседняй краіны” за спробу дачы хабару супрацоўнікам міліцыі.

Міліцэйскі патруль спыніў аўтамабіль 29-гадовага замежніка пад Слонімам. Падчас агляду пры ім выявілі мефедрон.

“Каб пазбегнуць прававых наступстваў, замежнік вырашыў “дамовіцца на месцы” і прапанаваў міліцыянерам хабар у памеры 15 тысяч рублёў. Ахоўнікі правапарадку папярэдзілі кіроўцу пра крымінальную адказнасць, аднак той не рэагаваў і працягваў настойваць на перадачы грошай”, – расказалі ў МУС.

Замежнік затрыманы. Узбуджаны крымінальныя справы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!