Фото: Палата представителей
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка прыняў удзел у інаўгурацыі прэзідэнта М’янмы Мін Аун Хлайна.
Разам з ім прысягу прынялі першы і другі віцэ-прэзідэнты Ньо Со і Нан Ні Ні Эй.
“Кандыдатуру Мін Аун Хлайна на пасаду прэзідэнта 3 красавіка 2026 года падтрымала большасць парламентарыяў Асамблеі Саюза.
У адпаведнасці з Канстытуцыяй М’янмы, Прэзідэнт абіраецца на пяцігадовы тэрмін”, – паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
Мін Аун Хлайн прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту ў 2021 годзе. З таго часу ён узначальваў часовы ўрад. Узімку ў М’янме прайшлі першыя пасля перавароту парламенцкія выбары. Чвэрць месцаў занялі дэпутаты, прызначаныя ваеннымі. Перад выбарамі шэраг партый былі забаронены.