Фото: БМЗ
Узровень загрузкі вытворчых магутнасцей у сярэднім па прамысловасці ў чэрвені вырас да 70%. Пра гэта сведчаць даныя кан’юнктурнага апытання, апублікаваныя Мінэканомікі. У маі ўзровень загрузкі складаў 67%.
У чэрвені сярэдні перыяд забяспечанасці заказамі склаў 2,9 месяца. У маі ён складаў 3 месяцы.
72% рэспандэнтаў паведамілі ў чэрвені пра павышэнне або захаванне аб’ёмаў выпуску, 75% адзначылі рост або стабільную дынаміку попыту.
Большасць удзельнікаў даследавання адзначыла захаванне бягучага ўзроўню занятасці: пра рост колькасці работнікаў паведамілі 10% апытаных.
«У кароткатэрміновай перспектыве больш за палову топ-менеджараў мяркуюць, што бягучая дынаміка попыту захаваецца, яшчэ 37% рэспандэнтаў прагназуюць яго рост. Нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці плануюць 43% кіраўнікоў прадпрыемстваў, 17% — павелічэнне колькасці работнікаў», — паведамілі ў міністэрстве.