Фото: ТГ-каналы
У Расіі пад удар беспілотнікаў трапілі яшчэ два НПЗ. Гаворка ідзе пра прадпрыемствы ў Татарстане і Саратаўскай вобласці.
Губернатар Саратаўскай вобласці Раман Бусаргін паведаміў пра пашкоджанне аб’ектаў грамадзянскай інфраструктуры і пацярпелых. Паводле яго слоў, адзін чалавек загінуў.
У сетцы з’явіліся кадры пажару ў раёне Саратаўскага НПЗ. Таксама пад ударам магла апынуцца нафтабаза ў Барысаглебску ў раёне ваеннага аэрадрома.
Паветраная небяспека была абвешчана і ў Татарстане. У Ніжнякамску з’явіўся дым у раёне мясцовага НПЗ.
У выніку атакі каля 70 дронаў на Растоўскую вобласць былі пашкоджаны два танкеры, ёсць пацярпелыя, экіпаж аднаго з суднаў эвакуяваны, паведаміў губернатар рэгіёна Юрый Слюсар. Абодва танкеры ішлі ў Растоў-на-Доне.
Мінабароны РФ заявіла, што сёння былі перахоплены і знішчаны 415 беспілотнікаў.