За тры месяцы беларуска-польскую мяжу ў “Кузніцы” і “Баброўніках” перасеклі 240 тысяч чалавек

Падляскае аддзяленне Памежнай аховы Польшчы падвяло вынікі работы пунктаў пропуску “Кузніца” і “Баброўнікі” за тры месяцы пасля іх адкрыцця ў лістападзе мінулага года.

Як падлічылі польскія памежнікі, за гэты час больш за 240 тыс. чалавек перасеклі мяжу паміж краінамі праз гэтыя пункты пропуску: больш за 120 тыс. выехала з Польшчы і прыкладна столькі ж уехала ў краіну.

На ўезд у Польшчу былі аформлены 42 тыс. транспартных сродкаў, а на выезд – 45 тыс.

За тры месяцы памежнікі адмовілі ва ўездзе 64 асобам.

Нагадаем, пераход у Баброўніках абслугоўвае грузавыя і пасажырскія перавозкі, праз “Кузніцу” могуць праехаць толькі легкавыя аўтамабілі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!