Падляскае аддзяленне Памежнай аховы Польшчы падвяло вынікі работы пунктаў пропуску “Кузніца” і “Баброўнікі” за тры месяцы пасля іх адкрыцця ў лістападзе мінулага года.
Як падлічылі польскія памежнікі, за гэты час больш за 240 тыс. чалавек перасеклі мяжу паміж краінамі праз гэтыя пункты пропуску: больш за 120 тыс. выехала з Польшчы і прыкладна столькі ж уехала ў краіну.
На ўезд у Польшчу былі аформлены 42 тыс. транспартных сродкаў, а на выезд – 45 тыс.
За тры месяцы памежнікі адмовілі ва ўездзе 64 асобам.
Нагадаем, пераход у Баброўніках абслугоўвае грузавыя і пасажырскія перавозкі, праз “Кузніцу” могуць праехаць толькі легкавыя аўтамабілі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
