Reform.news

За першы тыдзень снежня з Польшчы выслалі 15 грамадзян Беларусі

Рэдакцыя Reform.news · 10 снежня 2025, 11:59

https://reform.news/be/za-pershy-tydzen-snezhnja-z-polshchy-vyslali-15-gramadzjan-belarusi/

За першы тыдзень снежня з Польшчы выслалі не менш як 15 грамадзян Беларусі. Пра гэта паведамілі ў МУСіА краіны.

Паводле інфармацыі міністэрства, усяго за 1–7 снежня з Польшчы на падставе рашэнняў аб абавязковым вяртанні выехалі 190 замежнікаў. Добраахвотна найчасцей выязджалі грамадзяне Калумбіі (25 чалавек), Беларусі (15 чалавек), Грузіі (14 чалавек). У міністэрстве не ўдакладнілі, што стала падставай для выдачы беларусам прадпісання пакінуць краіну.

Прымусова тэрыторыю краіны найчасцей пакідалі грамадзяне Украіны (36 чалавек), Грузіі (15 чалавек), Малдовы (6 чалавек).

Рэклама

Пакінуць адказ