Reform.news

Грошы на развітанне з Янам «Памедорам» Рэўцкім сабралі за 3 дні

Рэдакцыя Reform.news · 24 кастрычніка 2026, 14:07

https://reform.news/be/groshy-na-razvitanne-z-janam-pamedoram-rje-ckim-sabrali-za-3-dni/

30 тысяч злотых на развітанне са стваральнікам супольнасці «Беларусы ў Варшаве» Янам «Памедорам» Рэўцкім сабралі за тры дні. Яны спатрэбяцца на арганізацыю развітання з ім у Варшаве, транспарціроўку ў Беларусь і пахаванне на радзіме. Таксама плануецца дапамагчы яго сям’і пакрыць выдаткі на стварэнне і ўсталяванне помніка на магіле.

Збор працягваецца. Далучыцца да яго можна праз BLIK па нумары +48453272121 фонду BelAid або на платформе Zrzutka па спасылцы.

Пра смерць Яна «Памедора» Рэўцкага стала вядома 20 кастрычніка. Ён памёр у Варшаве ва ўзросце 50 гадоў. Рэўцкі стварыў супольнасць «Беларусы ў Варшаве» ў Facebook, якая аб’ядноўвае больш за 28 тысяч чалавек. У Польшчы ён жыў з 2012 года. Сёлета перазапусціў кавярню Temperatura. У Беларусі ў свой час ён быў вядомы як аўтар «Музыкальной газеты».

Рэклама

Пакінуць адказ