Беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў загінуў ва Украіне
Рэдакцыя Reform.news · 24 кастрычніка 2026, 13:00
https://reform.news/be/belaruski-dobraahvotnik-vital-vitushka-tryguba-zaginu-va-ukraine/Беларускі добраахвотнік Віталь Трыгубаў з пазыўным «Вітушка» загінуў 19 кастрычніка падчас выканання баявога задання. Пра гэта паведаміў Беларускі добраахвотніцкі корпус.
Развітанне з Трыгубавым адбудзецца 30 кастрычніка ў Кіеве. З меркаванняў бяспекі дакладнае месца і час арганізатары абяцаюць паведаміць ахвочым праз яго пабрацімаў.
У падраздзяленні адзначылі, што Трыгубаў быў адным з першых беларускіх добраахвотнікаў, якія ў лютым 2022 года адправіліся калонай абараняць Кіеў. Ён быў сябрам арганізацыі «Малады фронт», служыў у падраздзяленнях «Волат» і «Тэрор».
Паводле інфармацыі корпуса, у апошнім баі Трыгубаў прыкрыў сабой пабрацімаў з батальёна Hatred.
