Мьянма. Фото: unsplash.com
Пагадненне аб узаемнай адмене віз паміж Беларуссю і М’янмай уступіла ў сілу 8 ліпеня.
Пагадненне прадугледжвае, што ўладальнікі сапраўдных нацыянальных пашпартоў могуць уязджаць або ехаць транзітам праз тэрыторыю адной з дзяржаў без віз пры ўмове, што тэрмін іх знаходжання не перавышае 30 дзён, пачынаючы з даты ўезду. Агульны тэрмін знаходжання не павінен перавышаць 90 дзён у каляндарным годзе.
Грамадзяне Беларусі і М’янмы, якія плануюць знаходзіцца на тэрыторыі іншай краіны больш за 30 дзён запар, павінны загадзя аформіць візу незалежна ад мэты паездкі.