Фото: Госкомвоенпром
Беларускае войска атрымала першы батальён мадэрнізаваных танкаў Т-72БМ2. Яны прайшлі мадэрнізацыю на прадпрыемствах Дзяржкамваенпрама.
«Сёння адбылася цырымонія перадачы Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь першага батальёна мадэрнізаваных танкаў Т-72БМ2 з удзелам старшыні Дзяржкамваенпрама🇧🇾 Дзмітрыя Пантуса і міністра абароны генерал-лейтэнанта Віктара Хрэніна», — паведамілі ў прэс-службе камітэта.
Мадэрнізацыя праходзіла на ААТ «140-ы рамонтны завод». У прэс-рэлізе камітэта гаворыцца, што танкі атрымалі новае жыццё, а іх характарыстыкі цяпер адпавядаюць сучасным патрабаванням.
«Гэты батальён — першы, але далёка не апошні. Праграма абнаўлення ўзбраенняў і тэхнікі працягваецца. Ключавы фактар поспеху гэтай мадэрнізацыі — наладжанае ўзаемадзеянне Дзяржкамваенпрама і Міністэрства абароны. Дакладныя патрабаванні вайскоўцаў і прафесійная праца заводчан далі канкрэтны вынік — сучасны танк у страі. Менавіта так і ўмацоўваецца абараназдольнасць краіны», — адзначыў Дзмітрый Пантус.
Паводле інфармацыі Мінабароны, цырымонія перадачы адбылася ў 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе.
«Удасканальваюцца формы, змяняюцца спосабы прымянення танкавых падраздзяленняў, але танкі, валодаючы надзейнай абаронай экіпажа, высокай манеўранасцю і агнявой моцай, па-ранейшаму здольныя забяспечыць поспех на полі бою. Разумеючы гэта, мы не адмаўляемся ад танкаў, а ўдасканальваем іх.
Гэтыя мадэрнізаваныя машыны ўвасобілі ў сабе перадавыя інжынерныя рашэнні беларускага ваенна-прамысловага комплексу. Танк Т-72Б у параўнанні з замежнымі аналагамі прызнаны адным з найлепшых па суадносінах «кошт — эфектыўнасць», а яго мадэрнізацыя дазволіла палепшыць шэраг тактыка-тэхнічных параметраў, у тым ліку — абарону ад сучасных сродкаў паражэння і эфектыўнасць вядзення агню», — сказаў Віктар Хрэнін.
Нагадаем, першыя мадэрнізаваныя танкі пачалі перадаваць ў войскі ў красавіку гэтага года.
Раней паведамлялася, што ў мадэрнізаваных Т-72БМ2 ужыты наступныя рашэнні: