Вытворцу бытавой хіміі аштрафавалі за цэнавыя парушэнні

Камітэт дзяржкантролю паведаміў пра буйны штраф для вытворцы бытавой хіміі і касметыкі.

Факты цэнавых парушэнняў былі выяўлены падчас праверкі вытворцы КДК Магілёўскай вобласці. Паводле версіі дзяржкантролю, вытворца прадаваў мыйныя і чысцячыя сродкі па “цэнах, не пацверджаных эканамічнымі разлікамі”, а таксама павышаў цэны без узгаднення з аблвыканкамам.

У выніку кампанію аштрафавалі на 400 тыс. рублёў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!