Цэны на нафту знізіліся, але застаюцца вышэй за 100 долараў за барэль

Каціроўкі нафтавых ф’ючарсаў знізіліся пасля ранішняга скачка, калі яны перавысілі 115 долараў за барэль на фоне працяглай аперацыі ЗША і Ізраіля супраць Ірана, скарачэння здабычы краінамі Персідскага заліва і абрання новага вярхоўнага лідара Ірана.

Да сярэдзіны дня бліжэйшы ф’ючарс на нафту маркі Brent апускаўся да 101,29 долара за барэль, аднак потым падаражэў і гандлюецца на ўзроўні каля 105 долараў ЗША за барэль.

Амерыканская нафта WTI знізілася да 102,6 долара за барэль.

Сёння краіны G7 павінны абмеркаваць рэалізацыю часткі наяўных у іх запасаў нафты.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!