Аператар найбуйнейшай рознічнай сеткі Беларусі ТАА “Евроторг” апублікаваў справаздачу аб рабоце ў 2025 годзе. Кампанія паказала рост выручкі і чыстага прыбытку.
Выручка ТАА “Евроторг” у 2025 годзе вырасла на 8,8% да 9,22 млрд рублёў. У тым ліку ад рознічнага гандлю было атрымана 8,67 млрд рублёў, ад аптовых продажаў — 383,3 млн рублёў, ад рэалізацыі прадукцыі грамадскага харчавання — 9,3 млн рублёў, ад рэалізацыі работ, паслуг і арэнды — 161,17 млн рублёў.
Сабекошт рэалізаванай прадукцыі пры гэтым таксама павялічыўся на 8,8% да 7,19 млрд рублёў.
Кампанія атрымала прыбытак ад бягучай дзейнасці ў памеры 501,98 млн рублёў, што на 3,3% больш, чым па выніках 2024 года.
Чысты прыбытак рытэйлера вырас на 21,8% да 427,23 млн рублёў.
Доўгатэрміновыя абавязацельствы па крэдытах і пазыках на канец года скараціліся ў 2,5 раза да 195,6 млн рублёў.
За мінулы год “Евроторг” адкрыў 30 магазінаў, пры гэтым было закрыта 16 гандлёвых аб’ектаў. Сярэдняя плошча адкрытых у 2025 годзе магазінаў склала 260,8 кв. м.
На канец 2025 года пад кіраваннем кампаніі знаходзіліся 1153 магазіны гандлёвай плошчай 408,8 тыс. кв. м. Больш за ўсё магазінаў было ў Мінскай вобласці — 218. У Мінску працавала 207 гандлёвых аб’ектаў, у Брэсцкай вобласці — 175, у Віцебскай — 173, у Гомельскай — 149, у Гродзенскай — 126, а ў Магілёўскай вобласці — 105 магазінаў.
У адпаведнасці са справаздачай, у мінулым годзе кампанія выплаціла дывідэнды ў памеры 298,88 млн рублёў. На пачатку гэтага года было прынята рашэнне аб выплаце дывідэндаў у суме 129,85 млн рублёў.
Адзіным удзельнікам ТАА “Евроторг” з’яўляецца эмірацкая кампанія EUROTORG HOLDUNG PLC.
