Выбарчая камісія правяла жараб’ёўку спісаў на выбарах у КР

Выбарчая камісія па выбарах у Каардынацыйную раду правяла жараб’ёўку выбарчых спісаў. Як паведамілі ў камісіі, нумары былі выбраны з дапамогай ІІ.

Выбарчыя спісы будуць фігураваць у бюлетэнях пад наступнымі нумарамі:

  1. «Ваш Голас» — 20 чалавек (лідар Андрэй Колас);
  2. «Еўрапейскі выбар» пад кіраўніцтвам Валерыя Мацкевіча — 17 чалавек;
  3. «Хопіць Баяцца!» — 13 чалавек (лідар Таццяна Мартынава);
  4. рух «Воля» — 28 чалавек (лідар Мікіта Забуга);
  5. «Аб’яднаная грамадзянская платформа» — 22 чалавекі (лідар Мікалай Казлоў);
  6. «Наступ» — 13 чалавек (лідар Лізавета Пракопчык);
  7. «Закон і Правапарадак» пад кіраўніцтвам Сяргея Макара — 12 чалавек;
  8. Блок беларускіх палітычных зняволеных «Беларусы дзеяння» — 12 чалавек (лідар Юрась Зянковіч);
  9. «Кааліцыя Латушкі і рух «За Свабоду» — 38 чалавек (лідары Павел Латушка і Юрый Губарэвіч)

Усяго на 80 месцаў прэтэндуюць 174 кандыдаты. Галасаванне адбудзецца 11-17 мая. З поўным складам спісаў можна азнаёміцца тут.

Камісія таксама накіравала запрашэнні назіральнікам. Ужо атрыманы пацвярджэнні ад міжпарламенцкай групы пад кіраўніцтвам Фрэдэрыка Пеці, а таксама ўкраінскага палітолага Яўгена Магды.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!