Беларусь зможа бяспошлінна ўвезці брокалі, баклажаны і перац

Савет ЕЭК прыняў рашэнне прадаставіць тарыфныя льготы на некаторыя віды гародніны. Краіны ЕАЭС, уключаючы Беларусь, змогуць увезці гародніну бяспошлінна ў міжсезонны перыяд.

Тарыфныя льготы прадастаўлены на ўвоз:

  • бульбы ў аб’ёме не больш за 100 тыс. тон у Казахстан і не больш за 50 тыс. – у Кыргызстан;
  • цыбулі рэпчатай у аб’ёме не больш за 5 тыс. тон у Арменію і 100 тыс. тон – у Казахстан;
  • каляровай капусты і брокалі ў аб’ёме не больш за 600 тон у Беларусь і 500 тон – у Кыргызстан;
  • белакачаннай капусты ў аб’ёме не больш за 35 тыс. тон у Казахстан;
  • морквы ў аб’ёме не больш за 30 тыс. тон у Казахстан;
  • агуркоў у аб’ёме не больш за 400 тон у Кыргызстан;
  • баклажанаў ў аб’ёме не больш за 200 тон у Беларусь, не больш за 200 тон – у Кыргызстан і не больш за 6,6 тыс. тон – у Расію;
  • салодкага струковага перцу ў аб’ёме не больш за 5,2 тыс. тон у Беларусь, не больш за 2 тыс. тон – у Кыргызстан і не больш за 27 тыс. тон – у Расію.

Тэрмін дзеяння льготы – па 30 чэрвеня 2026 года.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!