Самалі разлічвае на супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферы гандлю і інвестыцый

8 красавіка пасол Самалі ў Беларусі па сумяшчальніцтве Махамед Абукар Зубеір уручыў копіі даверчых грамат першаму намесніку міністра замежных спраў Беларусі Сяргею Лукашэвічу.

На сустрэчы ў беларускім МЗС бакі пацвердзілі ўстанаўленне канструктыўных і ўзаемапаважлівых адносін паміж Самалі і Беларуссю.

«Мы абмеркавалі магчымасці развіцця новага і перспектыўнага двухбаковага партнёрства, уключаючы супрацоўніцтва ў сферы гандлю і інвестыцый, нарошчвання патэнцыялу і тэхнічнага абмену, адукацыі і культурных сувязяў. Я выказаў гатоўнасць Самалі да вывучэння сумесных ініцыятыў, якія спрыяюць эканамічнаму росту і развіццю чалавечага патэнцыялу», – напісаў Зубеір у Facebook.

Пасол выказаў надзею на цеснае супрацоўніцтва з МЗС Беларусі для абмеркавання канкрэтных праграм і пагадненняў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!