Выбарчая камісія Каардынацыйнай рады зацвердзіла канчатковыя вынікі выбараў. Як паведамілі ў КР, выніковыя даныя не адрозніваюцца ад папярэдніх.
У галасаванні прынялі ўдзел 2113 выбаршчыкаў.
Выбарчы парог у 3% не пераадолеў толькі спіс «Закон і правапарадак», які набраў 1,18% галасоў.
Лідарам стала «Кааліцыя Латушкі і «Рух «За свабоду», якая атрымала 42,26% галасоў і 34 мандаты.
Астатнія ўдзельнікі размеркаваліся наступным чынам:
- «Еўрапейскі выбар» — 13,96% (11 мандатаў);
- «Хопіць баяцца» — 6,34% (5 мандатаў);
- «Рух «Воля» — 220 галасоў (10,41%);
- «Аб’яднаная грамадзянская платформа» — 143 галасы (6,77%);
- «Наступ» — 9,65% (8 мандатаў);
- «Ваш голас» — 5,21% (4 мандаты);
- «Беларусы дзеяння» — 4,21% (4 мандаты).
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!