Віцебская міліцыя трэніравалася разганяць пратэсты

Тэрытарыяльныя падраздзяленні міліцыі віцебскага гарнізона правялі вучэнні па разгоне пратэстаў. Трэніроўка адбылася на палігоне «Лосвіда».

«У складзе груп праваахоўнікі адпрацавалі тактыку дзеянняў па спыненні грубых парушэнняў грамадскага парадку і масавых беспарадкаў», — паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

Нагадаем, у красавіку ў Віцебску прайшлі вучэнні па дзеяннях у «асаблівых умовах». Сілавікі ў тым ліку адпрацоўвалі спыненне масавых беспарадкаў і затрыманне каардынатараў пратэстаў. Кіраўнік МУС Іван Кубракоў застаўся незадаволены падрыхтоўкай віцебскай міліцыі.

Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама
Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама
Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама
Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама
Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама
Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама
Фота: УУС Віцебскага аблвыканкама
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!