Урад Венесуэлы не ведае пра месцазнаходжанне прэзідэнта краіны Нікаласа Мадуры і яго жонкі Сіліі Флорэс. Пра гэта заявіла віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Дэлсі Радрыгес, перадае Sky News.
«Мы патрабуем неадкладнага пацверджання таго, што яны жывыя», — заявіла яна ў аўдыёзапісе, які трансляваўся па дзяржаўным тэлебачанні Венесуэлы.
Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Мадура разам з жонкай «быў захоплены і вывезены з краіны».
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
