Урад Беларусі створыць рэестр лічбавых паказчыкаў

Савет міністраў Беларусі прыняў рашэнне стварыць адзіны рэестр, у якім будуць сабраныя ўсе лічбавыя паказчыкі, устаноўленыя ў краіне нарматыўнымі прававымі актамі. Пастанова ўрада №381 ад 28 ліпеня сёння апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу з 1 жніўня.

У рэестр будуць сабраныя нарматыўныя прававыя акты дзяржорганаў рознага ўзроўню, якія змяшчаюць “выключна лічбавыя паказчыкі”.

Весці базу даных будзе Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававой інфармацыі.

Рэестр будзе размяшчацца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Урад таксама зацвердзіў пералік паказчыкаў, якія будуць уключацца ў рэестр. У яго ўключаныя:

  • паказчыкі ў галіне цэнаўтварэння, уключаючы фіксаваныя, гранічныя цэны (тарыфы), гранічныя надбаўкі (скідкі, нацэнкі), гранічны нарматыў рэнтабельнасці, каэфіцыенты да індэксуемых цэн,
  • іншыя паказчыкі ў сферы цэнаўтварэння,
  • нормы забеспячэння і аснашчэння абсталяваннем, інструментамі, інвентаром розных устаноў і арганізацый, сутачныя нормы харчавання, нормы часу, нормы расходу матэрыялаў,
  • індэксы, уключаючы прагнозныя індэксы цэн у будаўніцтве, прагнозныя індэксы кошту будаўніча-мантажных работ, абсталявання і іншых затрат, індэксы кошту будаўніцтва жылля і г.д.
  • каэфіцыенты, у тым ліку каэфіцыенты даходнасці аперацый з токенамі,
  • нарматыўныя тэрміны службы асноўных сродкаў,
  • мінімальны ўзрост для заняткаў відамі спорту,
  • гранічныя нормы ўздыму і перамяшчэння цяжараў уручную,
  • гранічныя сумы расходаў у месяц на аднаго грамадзяніна пры аказанні і ўдзеле ў аказанні медыцынскай дапамогі па відах і ўмовах яе аказання,
  • гранічныя і (або) фіксаваныя значэнні ставак платы за выкананне мерапрыемстваў па тэхналагічным далучэнні электраўстановак да электрычных сетак,
  • колькасць увозімых (увезеных) седлавых цягачоў, у дачыненні да якіх прымяняюцца паніжаныя стаўкі ўтылізацыйнага збору,
  • паказчыкі штомесячнага дапушчальнага росту цэн,
  • асераднёны паказчык кампенсацыі мясцоваму бюджэту кошту жылых памяшканняў і інш.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!

Последние новости