Фото: МВД
29-30 ліпеня МУС правядзе комплексныя камандна-штабныя вучэнні ў Гродне, Лідзе і Вялікай Бераставіцы. На вучэннях будзе правярацца гатоўнасць падраздзяленняў МУС і ўнутраных войскаў да дзеянняў у асаблівых умовах.
У Гродне вучэнні пройдуць на аб’екце па вуліцы Чырвонаармейскай, у Лідзе – па вуліцы Лётнай, у Вялікай Бераставіцы на паўночным уездзе ў гарадскі пасёлак. Будзе часова абмежаваны рух транспарту. Могуць быць чутныя выбухі і стрэлы.