Фото из соцсетей.
Відавочцы ў сетцы публікуюць кадры лагістычнага цэнтра кампаніі Wildberries пад Разанню, які гарыць. Склад загарэўся ў выніку ўдару ўкраінскіх беспілотнікаў.
“У Разані адбіваецца масіраваная атака БПЛА, працуе СПА. Адбылося ўзгаранне на тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў. На месцы працуюць аператыўныя службы”, – напісаў у 5:30 у сваім тэлеграм-канале губернатар Разанскай вобласці Павел Малкаў.
Пазней ён дадаў, што праца СПА завершаная, і абвясціў пра адбой паветранай трывогі – шпіталізаваныя шэсць чалавек.
Агульная праектная плошча лагістычнага цэнтра Wildberries у Разанскай вобласці (склад «Разань — Цюшаўскае» ў індустрыяльным парку «Разанскі») складае 173 000 квадратных метраў.