Фото: Reform.by
Сіноптыкі выдалі папярэджанне з-за гарачага надвор’я, якое чакаецца ў найбліжэйшыя дні.
“У дзённыя гадзіны 30 ліпеня (чацвер) месцамі па паўднёвым захадзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30”, – гаворыцца ў папярэджанні з жоўтым узроўнем небяспекі.
На пятніцу сіноптыкі павысілі ўзровень да аранжавага.
“У дзённыя гадзіны 31 ліпеня (пятніца) у многіх раёнах па захадзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне +30… +34, месцамі па Брэсцкай вобласці +35”, – гаворыцца ў паведамленні.
Папярэдні прагноз Белгідрамета паказвае, што 1 жніўня можа быць яшчэ гарачэй: максімальная тэмпература ўдзень складзе ад +27°С па паўночным усходзе да +37°С па паўднёвым захадзе.