Саўмін прызначыў прадстаўнікоў дзяржавы ў Беларускай універсальнай таварнай біржы

Савет міністраў пастановай №377 ад 27 ліпеня прызначыў прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа». Дакумент сёння апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Прадстаўнікамі дзяржавы ў БУТБ сталі першы віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў, намеснік міністра прамысловасці Леанід Рыжкоўскі, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксандр Якаўчыц, першы намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец.

Таксама ў пералік прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання гаспадарчых таварыстваў унесены змены ў сувязі з кадравымі прызначэннямі апошняга часу.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!

Последние новости