Літоўскія памежнікі знайшлі яшчэ адзін тунэль на мяжы з Беларуссю

Літоўскія памежнікі выявілі яшчэ адзін недабудаваны тунэль на мяжы з Беларуссю.

Як паведамілі ў Службе аховы дзяржмяжы Літвы, вібрацыі грунту ўказалі на будаўніцтва падземнага ходу каля населенага пункта Пертаок у Варэнскім раёне.

У гэтым месцы мяжа паміж Літвой і Беларуссю праходзіць па безыменным ручаі, а фізічная агароджа знаходзіцца на аддаленні ад лініі мяжы, дзе яе ўзвядзенне дазваляе грунт.

Як расказалі ў памежнай службе, пры набліжэнні патруля каля 20 замежнікаў адышлі ўглыб тэрыторыі Беларусі. На беразе ж ручая за 9,5 метра ад плота быў знойдзены ўваход у тунэль. Яго працягласць складала 11 метраў. Ён праходзіў пад дарогай, па якой перамяшчаюцца патрулі. На месцы былі выяўленыя бярвёны для падпорак, а таксама вёдры і выкапаны пясок.

“Тунэль быў недабудаваны, выхаду за межы патрульнага шляху не было, таму ў нелегальных мігрантаў або іншых асоб не было магчымасці трапіць у нашу краіну па гэтым падземным маршруце”, – паведамілі ў Службе аховы дзяржмяжы.

Тунэль быў знішчаны.

Нагадаем, пару дзён таму ў тым жа Варэнскім раёне каля населенага пункта Песчай ужо быў выяўлены тунэль. Ён таксама быў засыпаны.

Усяго сёлета літоўскія памежнікі выявілі ўжо пяць тунэляў пад мяжой.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!

Последние новости

  • Галоўнае
  • Навіны
  • Политика
  • У свеце

Зяленскі сустрэнецца з Тускам у Любліне

29 ліпеня 2026
  • Армія
  • Галоўнае
  • Навіны
  • Политика

Мінабароны акрэдытавала аташэ з Руанды

29 ліпеня 2026
  • Навіны
  • У свеце

Беспілотнікі атакавалі НПЗ у Пярмі

29 ліпеня 2026
  • Галоўнае
  • Навіны
  • Общество

Спёка да +35°С і вышэй. Сіноптыкі выдалі папярэджанне

29 ліпеня 2026