Супрацоўнікі наркакантролю Салігорскага РАУС пры сілавой падтрымцы байцоў СОБРа са стральбой затрымалі 47-гадовага мясцовага жыхара. Як заявілі у МУС, яго падазраюць у распаўсюджванні буйных партый наркотыкаў на тэрыторыі Мінскай вобласці.
Паводле даных ведамства, мужчына раней быў судзімы за рабаванне і незаконны абарот наркотыкаў. Сцвярджаецца, што пры затрыманні ён аказаў супраціўленне і накіраваўся ў бок міліцыянераў з прадметам, падобным на нож. Вайсковец спецпадраздзялення прымяніў агнястрэльную зброю і зрабіў прыцэльны стрэл па нагах падазраванага.
Мужчыну на месцы аказалі медыцынскую дапамогу, пасля чаго шпіталізавалі.




🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
