Reform.news

Зяленскі заявіў пра аднаўленне працы Starlink на ранейшай хуткасці

Рэдакцыя Reform.news · 24 кастрычніка 2026, 17:56

https://reform.news/be/zjalenski-zajavi-pra-adna-lenne-pracy-starlink-na-ranejshaj-hutkasci/

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў пра аднаўленне працы спадарожнікавых сістэм Starlink і Starshield на хуткасці, якая была да ўвядзення абмежаванняў. Паводле яго слоў, сувязь ужо забяспечвае патрэбы ўкраінскіх вайскоўцаў.

«Самае галоўнае на сёння: аднавілі працу StarLink і StarShield на той хуткасці, якая была да ўвядзення ўсіх гэтых абмежаванняў. Цяпер хуткасць — такая, якая нам патрэбная. Сёння ўначы пачалося аднаўленне, і раніцай ужо былі хуткасці, дастатковыя для выкарыстання гэтай сувязі. Гэта вельмі важна, гэта істотна для нашай франтавой лагістыкі, для абароны Украіны ад рэактыўных «шахедаў», – падкрэсліў украінскі лідар.

Раніцай міністр абароны Украіны Яўген Хмара далажыў Зяленскаму пра вынікі праверкі. Прэзідэнт заявіў, што праверка пацвердзіла працаздольнасць Starlink і Starshield.

“Я дзякую ўсім амерыканцам, усім нашым партнёрам, хто паставіўся да ўсяго гэтага сур’ёзна і сапраўды дапамагае нам. Дзякуй кангрэсменам, сенатарам, усім СМІ, Дзярждэпу і прэзідэнту”, – заявіў Зяленскі.

Рэклама

Пакінуць адказ