У Мінску з-за непагоды грамадскі транспарт працуе з перабоямі

Галоўнае
Фото: "Белкоммунмаш"

У Мінску раніцай 2 студзеня з-за непагоды адбываюцца перабоі ў руху грамадскага транспарту.

«Паважаныя пасажыры! У сувязі са складанымі пагоднымі ўмовамі магчымыя адхіленні ад устаноўленага раскладу руху пасажырскага транспарту. Улічвайце дадзеную інфармацыю пры ажыццяўленні паездкі», — папярэдзілі ў «Мінсктрансе».

Уначы і раніцай двойчы паведамлялася пра спыненне руху трамваяў на праспекце Машэрава, вуліцах Чырвонай, Якуба Коласа і Мележа. Таксама спыняўся рух тралейбусаў на вуліцы Голубева і праспекце Газеты «Праўда», вуліцы Маякоўскага. На дадзены момант праблемы ўжо ліквідаваныя.

Разам з тым «Мінсктранс» паведаміў, што на ДС «Малінаўка-4» з-за пашкоджання кантактнай сеткі адбылося спыненне руху тралейбусаў на маршрутах №10, 32, 47, 53, 64. Рух арганізаваны да ДС «Паўднёвы Захад».

З 07:45 з-за складаных пагодных умоў на РК Аўтарынок рух аўтобуснага маршруту №114с арганізаваны з разваротам на аўтадарозе 8931, Менькаўскі тракт.

Нагадаем, сёння ў Беларусі дзейнічае аранжавы ўзровень небяспекі. Ён абвешчаны сіноптыкамі з-за моцнага снегу, завеяў, снежных заносаў і моцнага ветру.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны