Сенат амерыканскага штата Флорыда прагаласаваў за законапраект аб прысваенні аэрапорту ў Палм-Біч імя Дональда Трампа. За праект выказаліся 25 сенатараў, супраць — 11. Цяпер дакумент будзе накіраваны губернатару-рэспубліканцу Рону Дэсанцісу.
Калі ён падпіша законапраект, то аэрапорт Уэст-Палм-Біч будзе называцца «Міжнародны аэрапорт імя прэзідэнта Дональда Дж. Трампа». Змяненне назвы таксама павінна зацвердзіць Федэральнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі.
Прапанаваны Сенатам бюджэт уключае 2,75 млн долараў на замену шыльдаў і іншыя работы ў комплексе, які абслугоўвае 8,6 млн пасажыраў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
