У Беларусі за студзень пабудавалі 1,5 тысячы новых кватэр, паведаміў Белстат. У эксплуатацыю было ўведзена 162,4 тыс. кв. м жылля агульнай плошчы, што на 39% менш, чым за аналагічны месяц мінулага года. Аб’ём будаўніцтва жылля з дзяржаўнай падтрымкай скараціўся на 14,3% да 31,6 тыс. кв. м.
Не выключана, што такая дынаміка звязана з мерамі па “выкананні плана” ў снежні. Аб’ём будаўніцтва ў параўнанні са снежнем упаў больш чым у 6 разоў, а будаўніцтва з дзяржаўнай падтрымкай – больш чым у 5 разоў.
У студзені 109,9 тыс. кв. м прыйшлося на долю індывідуальных жылых дамоў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
