Тураператар пераносіць чартарныя рэйсы з аэрапорта Вільнюса
Рэдакцыя Reform.news · 12 снежня 2025, 12:41
https://reform.news/be/turaperatar-peranosic-chartarnyja-rjejsy-z-ajeraporta-vilnjusa/Тураператар «Join UP! Baltic» пераносіць чартарныя рэйсы ў Егіпет з Вільнюса ў Каўнас.
Як паведамляе LRT, палёты ў Хургаду з 17 снежня да канца зімовага раскладу ў сакавіку 2026 года будуць выконвацца з Каўнаса.
Рашэнне прынята ў сувязі з перыядычнымі парушэннямі працы аэрапорта Вільнюса з-за метэазондаў кантрабандыстаў.
Раней Finnair абвясціла, што з-за шароў з кантрабандай адмяняе адзін вячэрні рэйс паміж Хельсінкі і Вільнюсам. Яшчэ да гэтага AirBaltic з 20 лістапада перанесла на больш ранні час два свае рэйсы.
