Статус «былы палітычны зняволены» ў Беларусі атрымалі яшчэ 40 чалавек

Яшчэ 40 чалавек прызнаныя былымі палітычнымі зняволенымі ў Беларусі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Гэта Агеевец Уладзімір, Аляшкевіч Руслан, Аўчынка Дзмітрый, Баразна Павел, Бардухай Карына, Бачкоўскі Вадзім, Быстроў Віталь, Васільева Ангеліна, Галімская Яна, Ганчароў Максім, Губанаў Раман, Давідовіч Максім, Дзянісаў Дзмітрый, Дрозд Дзмітрый, Жук Ігар, Кавальчук Павел, Канаплёў Юрый, Кашэпаў Сяргей, Крыцкі Ягор, Курко Яраслаў, Лагуновіч Максім, Леановіч Аляксандр, Маджуга Антон, Максімчук Дзмітрый, Мальцаў Ігар, Мандрык Яўген, Пакаташкін Яўген, Пашкевіч Аляксей, Пракопчык Яўген, Саўранчук Максім, Селязнёў Андрэй, Сіротка Сяргей, Смалюга Ілля, Смярчынская Аліна, Стралкоўскі Яўген, Сцепанюк Яўген, Фёдарава Лідзія, Чарнагрэбель Руслан, Чыжэўскі Мікіта, Чабанік Дзмітрый.

«Мы ацэньваем пераслед вышэйзгаданых людзей як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў, права на асацыяцыю і свабоды выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, агрэсіі РФ супраць Украіны і іншых грамадска значных падзей», — заяўляюць праваабаронцы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!