Скриншот видео
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правялі сустрэчу на палях саміту НАТА ў Анкары 8 ліпеня. Трамп заявіў, што ЗША плануюць перадаць Украіне ліцэнзію на вытворчасць зенітна-ракетных комплексаў Patriot.
На пытанне пра стаўленне ЗША да ўкраінскіх удараў па расійскіх НПЗ Трамп заявіў, што гэта эскалацыя, якая дапаможа завяршыць вайну.
«Гэта эскалацыя, але гэтая эскалацыя можа прывесці да завяршэння вайны», — заявіў Трамп.
Дзяржаўны сакратар Марка Рубіа дадаў, што ўдары Украіны ўглыб Расіі змянілі дынаміку вайны.
«Мы спадзяёмся, гэта азначае, што будзе створана прастора для перамоў аб заканчэнні вайны», — заявіў Рубіа.
Трамп заявіў, што ЗША плануюць перадаць Украіне ліцэнзію на вытворчасць ЗРК Patriot.
«Птушка напяяла мне, што мы дамо ім права на выраб ракет Patriot. Мы пакажам ім, як іх рабіць. … Мы збіраемся перадаць вам ліцэнзію на вытворчасць Patriot. Гэта вельмі крута. Ён [Зяленскі] больш не зможа скардзіцца, што мы даём яму недастаткова. Рабі іх сам», — заявіў Трамп.
На пытанне, ці гатовыя ЗША аказаць ціск на Уладзіміра Пуціна, калі ён адмовіцца завяршаць вайну, Трамп адказаў, што ЗША ўжо аказалі на яго вялікі ціск.
На думку Трампа, Пуцін хоча завяршэння вайны, а яго ўмовы па заканчэнні вайны «становяцца лепшымі».
«Думаю, умовы [Пуціна] мяняюцца і становяцца крыху лепшымі па некаторых пытаннях. У Расіі складаная сітуацыя. Значна складанейшая, чым меркавалася», — лічыць Трамп.
Зяленскі адзначыў, што не ведае, якія сёння ў Пуціна ўмовы для міру.
Прэзідэнт ЗША таксама выказаў надзею на хуткую сустрэчу Зяленскага і Пуціна. Трамп заявіў, што расійскі прэзідэнт настойвае на сустрэчы ў Маскве, і пацікавіўся, ці згодны Зяленскі паехаць у Маскву.
«Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў. Гэта небяспечна», — адказаў Зяленскі.
Журналісты пацікавіліся, ці гатовыя ЗША закрыць неба над Украінай пасля заключэння мірнага пагаднення ў якасці гарантый бяспекі.
«Калі гэта неабходна, так», — заявіў Трамп.