Сёння ў Варшаве стануць вядомыя пераможцы Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас»

Сёння, 26 лютага, а 19.00 у варшаўскім кінатэатры Kino Luna адбудзецца цырымонія ўзнагароджання Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас».

Сярод прэтэндэнтаў у трэцяй эдыцыі можна заўважыць імёны вядомых беларускіх рэжысёраў — Андрэя КуцілыМары ТамковічАндрэя КашперскагаМікіты ЛаўрэцкагаЮрыя Сямашкі, Аляксандра МіхалковічаГанны Бадзякі, Аляксандра Матафонава, Арцёма Лобача, Аляксандра Гарадко, а таксама і новых аўтараў. Хто ж з іх стане пераможцам?

Нагадаем, што ўзнагарода ладзіцца ўжо ў трэці раз, а яе заснавальнікамі з’яўляюцца чатыры беларускія кінакрытыкі, сярод якіх Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі. Ва ўмовах выціскання незалежнай культуры з Беларусі адмыслоўцы ў 2021 годзе пастанавілі стварыць пляцоўку, якая б сталася гідам па беларускім кіно і падтрымала высілкі беларускіх фільммэйкераў. Першы раз прэмія адбылася ў Беларусі, цырымонія другой прайшла ў Берліне, а сёння «Чырвоны верас» пераехаў у Варшаву.

Прэмія прысуджаецца ў 15 намінацыях, сярод якіх, у прыватнасці: «Найлепшы(ая) рэжысёр(ка)», «Найлепшы актор», «Найлепшая акторка», «Найлепшая праца аператара(кі)», «Найлепшы сцэнар», «Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)», «Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі)», «Найлепшы мантаж» і «Адкрыццё года».

Сёлета дадаліся катэгорыі «Найлепшы мантаж» і «Найлепшы дакументальны рэпартаж».

Пераможцаў гэтым разам вызначыла журы з 20 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследнікаў (у мінулыя разы іх было 16). Сярод экспертаў, у прыватнасці: Максім Жбанкоў, Альміра Усманава, Ганна Яфрэменка, Ігар Сукманаў, Саша Разор, Вольга Ісакава, Ульяна Буднік, Наталля Вавілонская, Ульяна Рубанава і іншыя адмыслоўцы.

Так выглядае трэйлер гэтага сезону. У відэа ўвайшлі кадры з фільмаў беларускіх аўтараў, прэм’еры якіх адбыліся ў 2023-2024 гадах – менавіта гэты перыяд разглядала журы сёлетняй кінапрэміі.

А так  выглядае спіс намінантаў цалкам.

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ ІГРАВЫ ПОЎНАМЕТРАЖНЫ ФІЛЬМ»

  • «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч
  • «Працэсы» Андрэя Кашперскага
  • «Чароўныя нажнічкі» Anny Avoty

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ ІГРАВЫ КАРОТКАМЕТРАЖНЫ ФІЛЬМ»

  • «Say Cheese» Кіры Альшэўскага
  • «Цукар» Андрэя Кашперскага
  • Ананімны ўдзельнік

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ПОЎНАМЕТРАЖНЫ ФІЛЬМ»

  • «Радзіма» Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча
  • «Так шмат і так мала» Аляксандра Матафонава
  • «Уліс» Мікіты Лаўрэцкага

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ ДАКУМЕНТАЛЬНЫ КАРОТКАМЕТРАЖНЫ ФІЛЬМ»

  • «Святая вада» Андрэя Куцілы
  • Ананімны ўдзельнік
  • Ананімны ўдзельнік

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ АНІМАЦЫЙНЫ ФІЛЬМ»

  • «Калыханка» Івана Гапіенкі
  • «Кроў і караоке» Юрыя Сямашкі
  • «Прама і па крузе» Каліны Феліксавай

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ ДАКУМЕНТАЛЬНЫ РЭПАРТАЖ»

  • «Без рэтушы: Насця Рыдлеўская» Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік
  • «Без рэтушы: Сяргей Пукст» Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік
  • «Берлін: ад Макса да Алекса. ШокінгГайд» Арцёма Лобача

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ(АЯ) РЭЖЫСЁР(КА)»

  • Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч за фільм «Радзіма»
  • Андрэй Кашперскі за фільм «Працэсы»
  • Мара Тамковіч за фільм «Пад шэрым небам»

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ АКТОР»

  • Алег Гарбуз за ролі ў фільмах «Працэсы» і «Лес»
  • Валянцін Навапольскі за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»
  • Дзяніс Тарасенка за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШАЯ АКТОРКА»

  • Аляксандра Вайцяховіч за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»
  • Алена Зуй-Вайцяхоўская за ролю ў фільме «ЧынЧыны праляцелі кукухай»
  • Яна Траянава за ролю ў фільме «Працэсы»

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШАЯ ПРАЦА АПЕРАТАРА(КІ)»

  • Данііл Гаёў за фільм «Працэсы»
  • Сяргей Канаплянік за фільм «Радзіма»
  • Вячаслаў Цвяткоў за фільм «Святая вада»

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ СЦЭНАР»

  • Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч за фільм «Радзіма»
  • Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй за фільм «Працэсы»
  • Мара Тамковіч за фільм «Пад шэрым небам»

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШАЕ МАСТАЦКАЕ РАШЭННЕ (ПРАЦА МАСТАКА(ЧКІ)- ПАСТАНОЎШЧЫКА(ЦЫ)»

  • Аляксандр Адамаў за фільм «Працэсы»
  • Людміла Гудзіліна за фільм «Чароўныя нажнічкі» (пасмяротна)
  • Кацярына Дубовік за фільм «Калыханка»

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ МАНТАЖ»

  • Iлля Бажко за фільм «Працэсы»
  • Каця Вішня, а таксама Якуб БасткоўскіЕжы ПанятоўскіГанна Бадзяка за фільм «Радзіма»
  • Мікіта Лаўрэцкі за фільм «Уліс»

НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ САЎНДДЫЗАЙН (ПРАЦА КАМПАЗІТАРА(КІ) І/ЦІ ГУКАРЭЖЫСЁРА(КІ)»

  • Праект «Крос-культурны музычны дыялог» за фільм «Чароўныя нажнічкі» Томас Энджэл Эндрэсэн
  • Інґвэ Сэтрэ за фільм «Радзіма»
  • Ананімны ўдзельнік

НАМІНАЦЫЯ «АДКРЫЦЦЁ ГОДА»

  • Anna Avota
  • Ганна Бадзяка
  • Ананімны ўдзельнік

Робім прагнозы, якая стужка стане ўладальнікам арыгінальнага прыза прэміі — цэглы, з якой прабівацца расток верасу.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!