Фото: Reform.by
«Белавія» карэктуе час выканання і працягласць сваіх рэйсаў з-за абмежаванняў на транзітныя палёты ў межах Маскоўскага вузлавога дыспетчарскага раёна.
Змены закранаюць прамыя рэйсы ў Маскву і маршруты, якія пралягаюць праз тэрыторыю названага раёна.
«Звярніце ўвагу: новы фактычны час адпраўлення рэйса можа быць ранейшым за той, што быў першапачаткова пазначаны ў білеце. Па гэтай прычыне просім абавязкова правяраць актуальны статус вашага рэйса: напярэдадні вылету глядзіце раздзел «Статус браніравання» на сайце belavia.by або анлайн-табло аэрапорта вылету», — папярэджвае авіякампанія.