«Наколькі вядома» — кіраўнік МЗС Ірана заявіў, што Хаменеі жывы

Міністр замежных спраў Ірана Аббас Аракчы заявіў, што вярхоўны лідар краіны аятала Алі Хаменеі жывы — «наколькі яму вядома». Пра гэта ён паведаміў у інтэрв’ю тэлеканалу NBC News.

“Вярхоўны лідар Ірана, аятала Алі Хаменеі, жывы, наколькі мне вядома”, — сказаў ён.

Выступаючы ў прамым эфіры з Тэгерана пасля сумесных удараў ЗША і Ізраіля, Аракчы заявіў, што два камандзіры загінулі, але высокапастаўленыя чыноўнікі рэжыму выжылі, уключаючы кіраўніка судовай улады і спікера парламента.

«Усе высокапастаўленыя чыноўнікі жывыя, — сказаў ён. — Таму ўсе цяпер на сваіх месцах, мы спраўляемся з сітуацыяй, і ўсё ў парадку».

Аракчы таксама раскрытыкаваў ЗША і Ізраіль за нанясенне ўдару, нягледзячы на працяг ядзерных перамоваў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!