У выніку ізраільскіх удараў забіты камандуючы КСІР і міністр абароны Ірана — СМІ

Камандуючы Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі генерал Махамад Пакпур і міністр абароны Ірана Амір Насірзадэ забіты ў выніку ізраільскіх удараў, нанесеных сёння раніцай. Пра гэта Reuters паведамляюць тры крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, піша The Times of Israel.

Раней ізраільскія афіцыйныя асобы ацэньвалі гібель Пакпура, Насірзадэ і кіраўніка іранскай разведкі як верагодную.

Сярод мэтаў сённяшніх удараў былі таксама вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі і прэзідэнт краіны Масуд Пезешкіян. Вынікі ўдараў па іх афіцыйна не пацверджаны.

Амір Насірзадэ. Фота: Вікіпедыя
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!