Фото: facebook.com/p.dabravolski
Сёння ў Мінскім гарадскім судзе пачынаецца суд над палітвязнем, журналістам Паўлам Дабравольскім. Ён абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве.
Дабравольскі з’ехаў з Беларусі ў 2021 годзе, але ў кастрычніку 2024 года вярнуўся ў Мінск. У студзені 2025 года яго затрымалі. Ён абвінавачваецца па артыкуле аб здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК). Восенню мінулага года яго перавялі з СІЗА КДБ у СІЗА №1 у Калядзічах.
Павел Дабравольскі – былы журналіст Naviny.by. Раней ён супрацоўнічаў з рознымі незалежнымі выданнямі, падчас пратэстаў 2020 года яго затрымлівалі і прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў сувязі з ажыццяўленнем прафесійнай дзейнасці.