Лівійскія памежнікі завяршылі першы год навучання ў Беларусі

Курсанты Ваеннага каледжа Усходняй Лівіі па спецыяльнасці «памежная служба» вярнуліся на радзіму пасля першага года навучання.

Як паведамляе Упраўленне ваеннай інфармацыі Лівійскай нацыянальнай арміі, курсанты навучаліся па праграме паглыбленай падрыхтоўкі.

Вядома, што Усходняя Лівія накіроўвае ў Беларусь сваіх вайскоўцаў для навучання. У прыватнасці, у Беларусі лівійскія сілавікі вучыліся разганяць пратэсты. Беларускія вайскоўцы таксама трэніравалі лівійскі спецназ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!