Аб’ём прамысловай вытворчасці па выніках паўгоддзя скараціўся на 0,7%

Аб’ём прамысловай вытворчасці ў студзені—чэрвені склаў 107,2 млрд рублёў. Ён скараціўся ў супастаўных цэнах на 0,7% у параўнанні з аналагічным перыядам 2025 года, сведчаць даныя Белстата.

Галіны паказалі наступную дынаміку:

  • горназдабыўная прамысловасць +2,6% (1,43 млрд рублёў),
  • апрацоўчая прамысловасць -2,1% (93,96 млрд рублёў),
  • забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам +7,9% (9,7 млрд рублёў),
  • водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў +1,4% (2,09 млрд рублёў).

У рэгіянальным разрэзе найбольшае зніжэнне паказалі Магілёўская (-4,5%) і Гродзенская вобласці (-4%), а таксама Мінск (-3,9%). Найбольш вырасла прамысловая вытворчасць у Брэсцкай вобласці (+5,5%).

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!