Фото: Нацбанк
Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка ў Тога сустрэўся з кіраўніком урада краіны Форам Эссозімна Гнасінгбе.
Як паведамілі ў Нацыянальным банку, бакі абмеркавалі далейшае развіццё двухбаковых адносін, зрабіўшы акцэнт на практычнай кааперацыі ў сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
Акрамя таго, адбыліся перамовы з профільнымі ведамствамі, якія завяршыліся «падпісаннем двухбаковых дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва і рэалізацыі сумесных праектаў». Пра якія менавіта ведамствы і праекты ідзе гаворка, не ўдакладняецца.