Фото: ГТК
Гродзенскія мытнікі спынілі ўвоз у Беларусь партыі шакаладу па заніжаным кошце.
Малдаўскі перавозчык уязджаў з Літвы ў Беларусь праз пункт пропуску «Беняконі». Ён вёз партыю шакаладу, але ў некалькі разоў занізіў яе кошт у дэкларацыі. Супрацоўнікі мытні ўстанавілі, што рэальны кошт партыі складае 460 тысяч рублёў. Указаўшы недакладныя звесткі, перавозчык спрабаваў зэканоміць больш за 45 тысяч рублёў на мытных плацяжах.
Распачаты адміністрацыйны працэс. Перавозчыку давядзецца даплаціць недастаючыя плацяжы, а таксама штраф у памеры да 30% ад кошту тавару, паведамляе ДМК.