Сіноптыкі абяцаюць паўднёваму захаду Беларусі «аранжавую» пятніцу

Сіноптыкі выпусцілі папярэджанне для паўднёвага захаду Беларусі пра спёку. Яно мае аранжавы ўзровень небяспекі.

«Удзень 17 ліпеня (пятніца) ў паўднёва-заходніх раёнах рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +30… +31°С», — гаворыцца ў паведамленні.

На астатняй тэрыторыі краіны заўтра будзе крыху халадней. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад +6°С па паўночным усходзе да +18°С па захадзе, максімальная ўдзень — +23… +29°С.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!