Сібіга заявіў, што самы складаны перыяд адносін Украіны і ЗША мінуў

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга лічыць, што самы складаны перыяд адносін ЗША і Украіны застаўся пазаду.

“Найбольш складаны перыяд нашага двухбаковага дыпламатычнага трэка з ЗША ўжо мінуў. Нам удалося ўрэгуляваць гэты трэк правільна і прагматычна з павагай да пазіцый адзін аднаго. Украіна сапраўды мае карты”, – сказаў ён у межах адкрытага інтэрв’ю на дыпламатычным форуме ў Анталіі.

Сібіга таксама сказаў, што Украіна гатова да сустрэчы Зяленскага і Пуціна ў Турцыі пры ўдзеле прэзідэнтаў Турцыі і ЗША.

Міністр таксама прывітаў крокі ЗША па набліжэнні міру. Паводле яго слоў, у Кіеве чакаюць амерыканскую дэлегацыю для абмеркавання далейшых крокаў у мірным працэсе.

“Мы здольныя ўдвая павялічыць абаронную вытворчасць пры ўмове прыцягнення дадатковых інвестыцый. Гэта датычыцца як нашай устойлівасці і супраціву, так і ўзмацнення нашых перамоўных пазіцый”, – адзначыў ён.

Сібіга пацвердзіў гатоўнасць Украіны да спынення агню. Паводле яго слоў, адзіным шляхам паскарэння мірнага працэсу з’яўляецца ўзмацненне ціску на Маскву.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!