«Што ён за чатыры гады зробіць?» — Лукашэнка назваў Трампа «часоўнікам»

Аляксандр Лукашэнка назваў заходніх палітыкаў, у тым ліку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, часоўнікамі. Гэта прагучала ў інтэрв’ю вядучаму прапагандысцкага тэлеканала RT Рыку Санчэсу, якое адбылося 17 красавіка ў Мінску.

Лукашэнку было зададзена пытанне пра яго рэйтынг, якому нібыта зайздросцяць заходнія палітыкі.

“Сярод палітыкаў пэўная зайздрасць адзін да аднаго ў нас ёсць. Гэта сапраўды так, вы абсалютна маеце рацыю. Я таксама пра гэта часта думаю. Дай Бог, каб у нейкага заходняга палітыка было, ну, не 78%, не 80, ну, хаця б 60% у вас на Захадзе. І ў гэтым ваша бяда. І Макрон — прэзідэнт Францыі, і Мерц, і гэтак далей. Яны часоўнікі, разумееце? Яны часоўнікі. Прыйшлі, схапілі і пайшлі. Вось аснова іх палітыкі. Таму яны не думаюць пра народ Францыі, Германіі і гэтак далей. І ў гэтым іх праблема”, — лічыць беларускі кіраўнік, які знаходзіцца ва ўладзе амаль 32 гады.

“Яны нас калісьці вучылі — Расію, нас там, Казахстан, Украіну, іншыя краіны. А цяпер яны да нас павінны прыязджаць, вучыцца і рабіць адпаведныя высновы. Вучыцца і рабіць высновы яны не хочуць так, як у вашага Трампа. Ну хто ён такі? Ён часоўнік. У яго чатыры гады. Што ён за чатыры гады зробіць? Нічога, нічога не зробіць. Таму ў прэзідэнта павінен быць час”, — рэзюмаваў ён.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!