Кніга мастачкі Юліі Стратовіч Cat Art Story дапамагае дзецям і дарослым у лёгкай, гульнявой форме пазнаёміцца з вядомымі творамі сусветнага мастацтва – ад дагістарычных наскальных малюнкаў да сімвалізму, убачыць аўтарскія інтэрпрэтацыі праз катоў і выканаць дадатковыя заданні для большай уцягнутасці.
То-бок у гэтай кнізе шэдэўры мастацтва падаюцца ў дзвюх версіях – арыгінальнай і кацінай.
Юлія Стратовіч нарадзілася ў Беларусі ў сям’і мастакоў. З ранняга ўзросту яна была акружана мастацтвам і пачала маляваць жывёл — тэма, якая суправаджае яе творчасць да сёння. Юлія жыве ў Варшаве, дзе некалькі гадоў кіравала ўласнай галерэяй і працягвае рэгулярна прадстаўляць свае працы ў Еўропе. Акрамя мастацкай практыкі, якая ўключае жывапіс, інсталяцыі і кіно, яна таксама арганізуе лекцыі па гісторыі мастацтва.
У кнізе даступныя двухмоўныя версіі: англійска-беларуская; англійска-іспанская і англійска-польская.
Кнігу ўжо можна замовіць на Amazon.