Сетку наркараспаўсюднікаў раскрылі ў Мінску. Затрымана 8 чалавек

У Мінску раскрылі сетку наркараспаўсюднікаў. Затрымана восем чалавек.

Як паведамілі ў прэс-службе МУС, спачатку быў затрыманы 20-гадовы іншаземец, які быў аптовым кур’ерам. У яго ў здымнай кватэры канфіскавалі 3,5 кг мефедрону.

Ад яго міліцыянеры выйшлі на семярых закладчыкаў: трох іншаземцаў і чатырох грамадзян Беларусі, у тым ліку дзвюх дзяўчат. Яны забіралі “майстар-клады” ад першага фігуранта.

“Дзякуючы аператыўным дзеянням супрацоўнікаў мінскай міліцыі з незаконнага абароту канфіскавана больш за 15 тысяч смяротных доз наркотыку”, — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Узбуджаны крымінальныя справы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны