«Сервалюкс» пачаў будаўніцтва кластара ва Узбекістане

Беларуская група кампаній «Сервалюкс» пачала будаўніцтва першай чаргі птушкагадоўчага кластара ў Ташкенцкай вобласці Узбекістана.

Урачыстая цырымонія адбылася сёння ў рамках Форуму рэгіёнаў дзвюх краін.

«Удзел у цырымоніі ўзялі сустаршыні сумеснай Міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Юрый Шулейка і намеснік прэм’ер-міністра Узбекістана Жамшыд Хаджаеў. Па відэасувязі да мерапрыемства далучыліся прадстаўнікі рэгіёнаў дзвюх краін», — паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Адначасова сёння таксама быў дадзены старт працы комплексу, а таксама комплексу па захоўванні і шокавай замарозцы плодаагародніннай прадукцыі і цэха па перапрацоўцы садавіны ў Ферганскай вобласці.

У Беларусі ў гэтыя дні адкрываюцца Гандлёвы дом Узбекістана ў Мінску, рэстаран узбекскай нацыянальнай кухні «Ташкент» і гандлёвы дом узбекскай кампаніі «Арт Софт».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!