Украінскі праект «Фабрика новин» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

Паводле рашэння КДБ Беларусі ўкраінскі праект «Фабрика новин» прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

Дачыннымі да праекта пазначаны Расціслаў Буняк, Юрый Бібік і Яўгенія Кутнова.

«Фабрика новин» — частка ўкраінскага праекта «Платформа», прысвечанага навінам «пра Украіну, свет і ўсё, што паміж імі».

У ютуб-канала «Фабрики новин» 4,3 млн падпісчыкаў.

Выява: facebook.com/fabrykanovyn
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!